4 траўня 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 гадоў таму быў выкрадзены Юрый Захаранка

31
14 гадоў таму быў выкрадзены Юрый Захаранка

У выкраданні і забойстве экс-кіраўніка МУС Беларусі падазраюць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Генерал Юрый Захаранка бясследна знік 7 траўня 1999 года.

Паводле афіцыйнай версіі гэта здарылася ўвечары ў раёне вуліцы Жукоўскага ў Менску, калі ён быў выкрадзены з ужываннем гвалту «неўстаноўленымі асобамі» і вывезены на легкавым аўтамабілі ў невядомым кірунку. Па факце знікнення экс-міністра ўнутраных спраў крымінальная справа была ўзбуджаная толькі 17 верасня 1999 года па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 101 Крымінальнага кодэкса. Сведкі выкрадання, якія былі знойдзеныя не следчымі органамі, а грамадскай камісіяй па пошуку зніклага генерала, сцвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна вывезены некалькімі мужчынамі.

За некалькі гадоў да гэтага Захаранка быў звольнены са сваёй пасады як асоба, якая не падзяляе пункт гледжання Лукашэнкі і яго атачэння. Генерал карыстаўся павагай сярод сваіх калегаў, займаўся стварэннем Саюза афіцэраў. Таму яго апазіцыйная дзейнасць прадстаўляла асаблівую небяспеку для ўладаў.

Шмат хто ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не завершанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і яго лёс, невядомы.

У снежні мінулага года з'явілася інфармацыя аб тым, што ўлады рыхтуюцца спыніць нават фармальнае расследаванне знікнення апазіцыянераў.

У 1999 - 2000 гадах у Беларусі бясследна зніклі выконваючы абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі, былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка і журналіст Зміцер Завадскі. Пасля былі апублікаваныя дакументы, у тым ліку рапарт намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Лапаціка, якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся «эскадрон смерці». Загады яму аддавала вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідараў беларускай апазіцыі датычныя былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Зміцер Паўлічэнка і экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Беларускія ўлады забаранілі правядзенне акцый памяці Юрыя Захаранкі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках