6 траўня 2024, панядзелак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За красавік праелі амаль $334 мільёны золатавалютных рэзерваў

10
За красавік праелі амаль $334 мільёны золатавалютных рэзерваў

Без уліку пятага траншу крэдыту ЕўрАзЭС золатавалютныя рэзервы за месяц скараціліся на $333,8 млн.

Нацбанк даў справаздачу аб стане золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Па выніках красавіка золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 106,2 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 траўня 2013 г. склалі 8 254,9 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 63,3 млн. даляраў ЗША і на 1 траўня 2013 г. склаў у эквіваленце 9 283,6 млн. даляраў ЗША.

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне пятага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у суме 440 млн. даляраў ЗША, які паступіў і залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку 30 красавіка.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў аказала значнае зніжэнне кошту на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Пры гэтым Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананыя ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках