6 траўня 2024, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту БХД «выпісалі» 20 базавых штрафу

1
Актывісту БХД «выпісалі» 20 базавых штрафу

Гродзенскі актывіст БХД Сяргей Верамеенка прысуджаны да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь нібыта за выраб улётак пра палітвязняў.

Пра гэта сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» паведаміў сайту charter97.org.

«Мяне прысудзілі да штрафу ў 20 базавых велічынь па артыкуле 22.9 ч. 2 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) нібыта за выраб улётак. Нягледзячы на тое, што была экспертыза, паводле якой у гэтых улётках ёсць толькі тэхнічныя парушэнні: не пазначаная колькасць тыражу і няма перыядычнасці выхаду, і нягледзячы на тое, што самі міліцыянты сведчылі пра тое, што няма доказаў таго, што я іх вырабляў, усё роўна мне далі штраф у памеры 20 базавых велічынь», - заявіў актывіст.

Сяргей Верамеенка пакуль не збіраецца абскарджваць прысуд.

«Пакуль не збіраюся абскарджваць прысуд суда. Але я думаю, што трэба будзе. Магчыма, ёсць сэнс. Але перш за ўсё я хацеў бы атрымаць само рашэнне па гэтай справе, даведацца, што яны там напішуць», - сказаў Верамеенка.

Нагадаем, апазіцыянер быў затрыманы 12 сакавіка. Ён накіроўваўся з торбай улётак у партыйны офіс. На ўваходзе яго спынілі двое мужчын у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі.

Верамеенку затрымалі на вачах аднапартыйцаў і павезлі ў пастарунак. У торбе затрыманага былі ўлёткі з тэкстам у падтрымку палітвязняў. Сябры БХД збіраліся распаўсюджваць іх у рамках кампаніі салідарнасці «Напішы палітвязню ліст».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках