19 сакавiка 2024, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія лётчыкі, дэсантнікі і танкісты ўжо даўно знаходзяцца ў Беларусі

179
Расейскія лётчыкі, дэсантнікі і танкісты ўжо даўно знаходзяцца ў Беларусі

Апранутыя яны ў форму беларускага войска.

Зараз актыўна абмяркоўваецца тэма размяшчэння ў Беларусі расейскай авіябазы і сучасных расейскіх супрацьракетных комплексаў С-300.

Краіны-суседзі Беларусі заклапочаныя ўзмацненнем расейскай ваеннай прысутнасці ў нашай краіне. Напрыклад, нядаўна саветнік міністра абароны Польшчы Януш Анышкевіч заявіў пра тое, што Польшча асцерагаецца размяшчэння наступальных расейскіх узбраенняў у Беларусі, а таксама разглядае як пагрозу маючыя адбыцца восенню маштабныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2013».

Аднак, як стала вядома сайту charter97.org, у Беларусі ўжо даўно знаходзяцца расейскія вайскоўцы. І гэта не толькі расейцы, якія абслугоўваюць радыёлакацыйныя станцыі ў Баранавічах і Вілейцы.

У Беларусі служаць салдаты і афіцэры расейскага войска: лётчыкі, дэсантнікі, танкісты, ракетчыкі. Прычым яны не афішуюць сваю прыналежнасць да войска Расейскай Федэрацыі. Расейскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сіл, ажыццяўляючы службу ва ўласных воінскіх падраздзяленнях. Падпарадкоўваюцца яны расейскаму камандаванню.

Агульная колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія неафіцыйна знаходзяцца ў Беларусі, - да 3 тысяч чалавек. Вядома, што яны знаходзяцца, як мінімум, у пяці беларускіх гарнізонах.

Як паведаміла крыніца charter97.org, такім чынам адпрацоўваецца варыянт размяшчэння ў Беларусі пастаяннай расейскай вайсковай групоўкі.

Фота з архіва

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках