2 траўня 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны абвяргае

34
Мінабароны абвяргае

Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвяргае інфармацыю пра знаходжанне ў краіне расейскіх вайскоўцаў, перапранутых у беларускую вайсковую форму, якая з’явілася 8 траўня.

З паведамлення вынікае, што расейскія вайскоўцы ўжо даўно знаходзяцца ў Беларусі, прычым гаворка не ідзе пра тых, хто служыць на аб'ектах РФ. Гэта РЛС пад Ганцавічамі і вузел сувязі ў раёне Вілейкі.

Як паведамляе сайт charter97.org, у Беларусі служаць салдаты і афіцэры расейскага войска іншых родаў: лётчыкі, дэсантнікі, танкісты, ракетчыкі. Прычым яны не афішуюць сваю прыналежнасць да войска Расейскай Федэрацыі. Расейскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сілаў, ажыццяўляючы службу ва ўласных воінскіх падраздзяленнях. Падпарадкоўваюцца яны расейскаму камандаванню. Агульная колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія неафіцыйна знаходзяцца ў Беларусі, - да 3 тысяч чалавек. Вядома, што яны знаходзяцца як мінімум у пяці беларускіх гарнізонах. <...> Такім чынам адпрацоўваецца варыянт размяшчэння ў Беларусі пастаяннай расейскай вайсковай групоўкі.

«Гэта трызненне вар'ята», - заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў (на фота).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках