3 траўня 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў і сям'я Карпенкі сустрэліся ў Эслінгэне

5
Саннікаў і сям'я Карпенкі сустрэліся ў Эслінгэне

У нямецкім горадзе Эслінгэне прайшла цырымонія ўручэння прэміі Тэадора Гэкера.

У гэтым годзе яе атрымала вядомая азербайджанская праваабаронца, кіраўнік Інстытута міру і дэмакратыі Лэйла Юнус.

На ўручэнне прэміі ў якасці ганаровых гасцей запрасілі лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, былога палітвязня Андрэя Саннікава і сям'ю віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, які памёр пры нявысветленых абставінах у 1999 годзе.

Прэстыжная прэмія ўручаецца горадам Эслінгэнам, які з'яўляецца горадам-пабрацімам беларускага Маладзечна, раз у два гады з 1995 года.

У 2000 годзе гэтай прэміі пасмяротна быў уганараваны былы старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, выкрадзены і забіты ў 1999 годзе.

У час наведвання Эслінгэну прайшлі дыскусіі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Азербайджане.

«У асноўным я абмяркоўваў тэму палітвязняў у Беларусі і патрэбу ў дапамозе ім ды іхным сем'ям. У Эслінгэне дзейнічае вельмі актыўная мясцовая арганізацыя «Міжнароднай амністыі», іншыя грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, якія добра ведаюць сітуацыю, таму што падтрымліваюць сталыя сувязі з Маладзечна. Гарадскія ўлады не раз звярталіся з нагоды арыштаў 2010 да Упаўнаважанага правоў чалавека ФРГ. Дэпутаты Бундэстагу ад Эслінгэну ўзнімалі гэтае пытанне перад урадам ФРГ.

Я ў другі раз у Эслінгэне, але было такое адчуванне, што я даўно ведаю гэтых людзей, якія бяруць актыўны ўдзел у лёсе Беларусі. У свой час яны дапамаглі сям'і Карпенкі, які быў мэрам Маладзечна, добра памятаюць і шануюць памяць Віктара Ганчара, які быў віцэ-мэрам у Карпенка.

Мне было вельмі прыемна сустрэцца з сям'ёй Карпенкі, якая павялічылася на аднаго чалавека. У сына Генадзя Дзмітрыевіча - Дзмітрыя - нарадзіўся сын Данііл. Удава Карпенкі Людміла Філіпаўна і ўся ягоная сям’я выказваюць шчырую ўдзячнасць усім, хто памятае Генадзя Карпенку, хто змагаецца за свабодную Беларусь», - распавёў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках