26 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месца Суркова прыйшоў Прыходзька

4
На месца Суркова прыйшоў Прыходзька

Выконваць абавязкі кіраўніка апарата ўрада Расеі замест Уладзіслава Суркова, які сышоў 8 траўня ў адстаўку, будзе Сяргей Прыходзька.

«Ускласці часова выкананне абавязкаў кіраўніка апарата ўрада Расейскай Федэрацыі на першага намесніка кіраўніка апарата ўрада Прыходзьку Сяргея Эдуардавіча», - гаворыцца ў распараджэнні прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, апублікаваным на сайце ўрада Расеі.

Сяргей Прыходзька з 1997 года быў памочнікам прэзідэнта па знешнепалітычных пытаннях, працаваў на гэтай пасадзе 15 гадоў. З пачаткам трэцяга тэрміну Пуціна Прыходзьку змяніў экс-амбасадар у ЗША Юрый Ушакоў. У траўні 2012 г. быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка апарата ўрада.

Расейская газета «Ведомости» нагадвае, што жонка Прыходзькі Наталля - гаспадыня яхт-клуба «Фарватэр», што на Клязьмінскім вадасховішчы каля Масквы. У кастрычніку 2008 г. Наталля Прыходзька валодала 50% ТАА «Мыцішчанскі гарадскі яхт-клуб», а яшчэ 50% было ў старшыні савета дырэктараў Інтэрпрамбанка Віталя Жогіна. Статутны капітал ТАА – 17,7 млн руб. На сайце «Фарватэры» гаворыцца, што гэта камерцыйная арганізацыя, якая займаецца сярод іншага знешнеэканамічнай дзейнасцю.

Сам Сяргей Прыходзька паведаміў «Ведомостям», што «Фарватэр» - некамерцыйнае прадпрыемства і знешнеэканамічнай дзейнасці не вядзе. «Яхт-клуб набываўся для заняткаў спортам і адпачынку маёй сям'і і сяброў, - распавёў ён. - Жонка павялічвала ў ТАА сваю долю паступова з 2003 па 2008 г. Кошт яхт-клуба крыху ніжэй, чым паказана ў базе».

Наталля Прыходзька задэкларавала за 2008 г. даход у 2,3 млн руб. і паказала ў дэкларацыі катэр «Атлантыс-42». Кошт такога катэра - 320 000 еўра, высветлілі «Ведомости». За 2010 г. Наталля Прыходзька задэкларавала 6,6 млн руб, яе муж атрымаў 6,2 млн руб.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках