2 траўня 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКАД або МВБР?

19
МКАД або МВБР?

Прамежкавая напаўафіцыйная назва - «магістральная вуліца бесперапыннага руху» - падобна, так і не прыжывецца.

Пытанне аб перайменаванні вынесенае на грамадскае абмеркаванне, піша «Інтэрфакс».

Спрэчнае пытанне вырашыць грамадскасць?

Усю вясну СМІ і шараговыя беларускія абывацелі актыўна абмяркоўвалі «важнае» пытанне: як называць кальцавую дарогу вакол Менска пасля яе перадачы з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную? Раней яе называлі проста і зразумела - Менская кальцавая аўтамабільная дарога. А пасля таго як гаспадарамі «кольца» сталі менскія дарожнікі, з'явілася новае абазначэнне - «магістральная вуліца бесперапыннага руху». Па сутнасці - правільна. Па форме - нязвыкла і незразумела.

Вырашыць хранічную спрэчку - «МКАД або МВБР?» - дапаможа грамадскасць. Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менска ўнесла чарговыя прапановы па назвах праектуемых вуліц, а таксама плошчаў і мікрараёнаў. У прыватнасці, аўтамабільную дарогу М-9 вакол сталіцы прапануецца называць... Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогай! Свае прапановы і заўвагі можна на працягу двух тыдняў накіроўваць ва ўпраўленне культуры Менгарвыканкама.

Што яшчэ прапануецца?

Праектаваны мікрараён ў межах праспекта Незалежнасці, МКАД, вуліцы Францыска Скарыны і праезду перад лесапаркавай зонай хочуць назваць мікрараёнам Магістр.

Плошча перад будынкам Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» на праспекце Пераможцаў, магчыма, атрымае назву плошчы Дзяржаўнага Сцяга.

Праектаваную вуліцу №1 у квартале вуліц Мікалаеўская - Зацень мяркуецца назваць Каляднай.

Вуліцу Курсанта Гвішыяні (закрытая тэрыторыя ваеннага гарадка ва Уруччы) прапануюць перайменаваць у завулак Рагачоўскі, а ранейшае імя прысвоіць праектаванай вуліцы № 1 у мікрараёне Усходні.

Таксама прапанавана назваць Смілавіцкім гасцінцам працяг Партызанскага праспекта - былы ўчастак аўтадарогі М-4 Менск - Магілёў з 12-га па 15,872-ы км.

Варта ведаць

У адпаведнасці з рашэннем Менскага гарадскога Савета «дэпутатаў» ад 12 сакавіка 2008 года № 127 усе прапановы дзяржаўных органаў, дэпутацкіх камісій, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, СМІ, жыхароў горада і інш. аб назвах аб'ектаў Менска Менгарсавет перадае ў камісію па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менска для вывучэння і разгляду. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі гарадскіх структур, «дэпутаты» Менгарсавета, навукоўцы, гісторыкі, архівісты. Затым надыходзіць чарга грамадскага абмеркавання і вывучэння юрыстамі. Канчатковае рашэнне прымаюць на чарговай сесіі «дэпутаты» Менскага гарадскога савета.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках