2 траўня 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Трашчыла: Ёсць надзеі на спрыяльны зыход у «справе Астапчук»

8
Аляксандр Трашчыла: Ёсць надзеі на спрыяльны зыход у «справе Астапчук»

Надзея Астапчук можа вярнуцца ў вялікі спорт.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла распавёў аб зрухах у допінгавым скандале, звязаным з Надзеяй Астапчук, паведамляе «Прессбол».

- Вядома, што ІААФ працягвае расследаванне аналагічных сітуацый, звязаных з Надзеяй Астапчук, Іванам Ціханам і Вадзімам Дзевятоўскім.

- У Астапчук забароненыя рэчывы ўтрымліваліся ў БАДах імпартнай вытворчасці, якія тады былі дазволеныя. Забарона на іх выкарыстанне была абвешчаная ў 2007 годзе. Вось ужо чатыры месяцы ІААФ захоўвае маўчанне, якое можна вытлумачыць як замяшанне. Таму захоўваюцца пэўныя надзеі на спрыяльны зыход справы. Акрамя таго, мы чакаем зацвярджэння рашэння БФЛА аб гадавой дыскваліфікацыі за станоўчую допінг-пробу, узятую на Гульнях у Лондане. Калі гэта адбудзецца, Надзя зможа вярнуцца ў сектар. У гісторыях Ціхана і Дзевятоўскага ІААФ павінна паставіць кропку да 30 ліпеня».

Нагадаем, чэмпіёнка свету ў штурханні ядра Надзея Астапчук была пазбаўленая залатога медаля Алімпійскіх Гульняў 2012 года ў Лондане і дыскваліфікаваная за ўжыванне допінгу.

Пазней яе трэнер Аляксандар Яфімаў паведаміў, што дадаў забаронены прэпарат ў каву сваёй падапечнай. Паводле слоў трэнера, да ўжывання допінгу яго падштурхнула няўдалая трэніроўка Астапчук 30 ліпеня. Прэпарат метэналон ён нібыта меў для сябе і дадаў у каву Надзеі Астапчук.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках