17 траўня 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прыватызацыю жылля - год

141
На прыватызацыю жылля - год

Такое рашэнне было агучана ўчора на нарадзе па пытаннях развіцця жыллёвага будаўніцтва.

Премьр-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч далажыў, што ў Беларусі ў цяперашні час маецца вялікая колькасць непрыватызаваных кватэр. У праекце Указа прапанавана, каб на працягу года пасля выхаду гэтага нарматыўнага акта грамадзяне маглі прыватызаваць жыллё, а калі не, то яно пяройдзе ў статус арэнднага. Для прыватызацыі можна будзе, у тым ліку, выкарыстоўваць чэкі «Жыллё». «Чым дом навей, тым ён даражэй. Напрыклад, у Фрунзенскім раёне Менска прыватызацыя двухпакаёвай кватэры тыпавых спажывецкіх якасцяў будзе каштаваць ад Br 35 млн. у доме 1964 года пабудовы да Br 142 млн. у доме 1994-га года», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым як мінімум 10% ад сумы трэба ўнесці адразу, а астатняе можна будзе выплаціць у растэрміноўку на працягу 40 гадоў.

«Значыць, трэба так і рабіць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Нагадаем, у Беларусі амаль 400 тысяч кватэр (каля 15% ад усяго жылога фонду) знаходзяцца ў дзяржуласнасці. 17 траўня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац заявіў, што непрыватызаванае грамадзянамі жыллё будуць пераводзіць у камерцыйнае, пасля чаго беларусы сталі ў вялізныя чэргі ў выканкамы. Нават чыноўнікі ўпэўненыя, што прыняць такую колькасць людзей за год тэхнічна немагчыма.

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках