15 траўня 2024, Серада, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без хлеба і відовішчаў

78
Без хлеба і відовішчаў

Культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў Беларусі будуць праводзіцца толькі з дазволу ідэолагаў.

Аб гэтым гаворыцца ва ўказе № 257, які сёння падпісаў Лукашэнка.

Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўправе ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама або Менскага гарвыканкама.

На мерапрыемства з удзелам беларускіх і замежных альбо выключна замежных выканаўцаў гастрольнае пасведчанне выдаецца з выплатай дзяржаўнага збору ў спецыяльны фонд Лукашэнкі. На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасведчанне будзе выдавацца бясплатна.

Нагадаем, галоўным крытыкам арганізацыі выступаў замежных зорак у Беларусі традыцыйна выступаў Мікалай Чаргінец, які акрамя афіцыйнага саюза пісьменнікаў узначальвае яшчэ і Раду маральнасці. Ён ужо выказваўся супраць выступаў у Менску гуртоў Rammstein і Marylin Manson.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках