5 траўня 2024, Нядзеля, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзякуй, Вова»: журналістка, якая збянтэжыла Пуціна, ідзе ў мэры (Відэа)

16
«Дзякуй, Вова»: журналістка, якая збянтэжыла Пуціна, ідзе ў мэры (Відэа)

Журналістка з Прымор'я, якая набыла вядомасць пасля леташняй прэс-канферэнцыі, падчас якой яна назвала Пуціна «Вовам», мае намер стаць чыноўнікам.

Марыя Салаў’енка, заснавальнік і галоўны рэдактар газеты «Народное вече», вядомая яшчэ і тым, што ў 2010 годзе падала ў суд на Міхаіла Задорнава за яго неадназначныя выказванні пра ўладзівастоцкіх дзяўчын. Цяпер яна мае намер абараняць інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва горада - журналістка падала дакументы ва Уладзівастоцкі выбаркам, каб пазмагацца за пасаду кіраўніка горада прыморскай сталіцы, піша NEWSru.com.

«Выбарчая камісія прыняла заяву і дакументы ад яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду кіраўніка адміністрацыі - самавылучэнца з Уладзівастока Марыі Салаў’енка. Згодна з законам, прэтэндэнту ў сваю падтрымку неабходна сабраць не менш дзвюх тысяч подпісаў», - паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік выбарчай камісіі горада.

Выбары мэра Уладзівастока адбудуцца ў адзіны дзень галасавання, 8 верасня. Для рэгістрацыі кандыдатам Салаў’енка, якая журналісцкую працу сумяшчае з кіраўніцтвам Цэнтра кансультацый «Здароўе нацый», неабходна заручыцца падтрымкай дзвюх тысяч уладзівастокцаў. Канкурэнцыю ёй ужо гатовыя скласці двое беспрацоўных самавылучэнцаў - Юрый Арсенц’еў, які ў свой час быў намеснікам старшыні Расрыбалоўства, і жыхар гораду Партызанска Руслан Матыгулін. Ад партый на выбары ўжо вылучаны дэпутат гардумы Уладзівастока Аляксандр Юртаеў («Справядлівая Расея»), яго калега Андрэй Андрэйчанка (ЛДПР) і былы намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі Уладзімір Гільгенберг («Саюз грамадзян»).

«Сядай, Маша. - Дзякуй, Вова»

Салаў’енка, па яе словах, задумалася аб чыноўніцкай кар'еры пасля той самай прэс-канферэнцыі Пуціна. Дарэчы, яшчэ ў 2007 годзе на сустрэчы ў аналагічным фармаце яна збянтэжыла кіраўніка дзяржавы, назваўшы яго «непараўнальным». А ў снежні мінулага года журналістка задала прэзідэнту вострае пытанне пра справу «Абаронсэрвіса», адначасна абвінаваціўшы экс-кіраўніка Мінабароны Анатоля Сердзюкова ў крадзяжы.

«Што рабіць, каб вярнуць скрадзеныя грошы? У вас жа мільярды скралі, ведаеце?» - Спытала Салаў’енка. «Не ведаю. Вас як завуць? Марыя? Сядай, Маша... Аддай мікрафон», - сказаў Пуцін. «Дзякуй, Вова», - парыравала журналістка. На сайце Крамля захаванае відэа мерапрыемства, выступленне Салаў’яненко па хранаметражы пачынаецца з адзнакі 135:37.

Пасля гэтай сваркі Салаўёва патлумачыла калегам прычыны свайго некалькі панібрацкага тону: «Ён жа мяне назваў Машай! А я, наогул, Марыя Дзмітрыеўна! Вось я яго ў адказ і назвала Вовам». Пры гэтым журналістка адзначыла, што больш прымаць удзел у сустрэчах з Пуціным не будзе.

«На партыйцаў спадзявацца нельга»

Аднак памятная размова прымусіла Салаў’енка задумацца аб тым, што яна, магчыма, зможа дапамагчы прэзідэнту ў працы на карысць краіны. «Прэзідэнт прызнаўся ў тым, што не можа пракантраляваць, як выдаткоўваюцца сродкі, выдзеленыя з бюджэту на важныя напрамкі, - казала яна выданню PrimaMedia яшчэ ў снежні. - Значыць, яму патрэбная дапамога на месцах, каб кантраляваць гэтыя грашовыя патокі, каб яны працавалі ў інтарэсах простых людзей, а не ў інтарэсах злодзеяў і карупцыянераў».

Тады Салаў’енка паведамляла, што мае намер балатавацца ў мэры ад «Рэспубліканскай партыі Расеі». Сёння таго ж выданню яна патлумачыла, чаму ад партыйнага спосабу вырашыла адмовіцца.

«На партыйцаў спадзявацца нельга. Пойдзеш ад іх, а яны потым пракрадуцца. Лепш адказваць самой за сябе, - заявіла Салаў’енка PrimaMedia. - Думаю, 2,5 тысячы подпісаў я збяру, таму што ў мяне шмат надзейных прыхільнікаў».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках