5 траўня 2024, Нядзеля, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзірка ў плацежным балансе вырасла да 3 мільярдаў даляраў

20
Дзірка ў плацежным балансе вырасла да 3 мільярдаў даляраў

За 4 месяцы 2013 года сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу склалася адмоўным у памеры 2 971,8 млн. даляраў.

У студзені-красавіку 2012 года сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу складала 315 млн. даляраў ЗША. У адносінах да ВУП дадзеныя паказчыкі склалі адпаведна мінус 15,2% і 1,7%, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Сальда першасных даходаў у студзені-красавіку 2013 года склалася адмоўным у памеры мінус 2076,3 млн. даляраў ЗША, пагоршылася ў 2,6 разы да студзеня-красавіка 2012 г., што звязана з выплатамі даходаў прамым інвестарам. Па артыкуле другасных даходаў сальда таксама сфармавалася адмоўнае ў суме мінус 1 198,9 млн. даляраў ЗША супраць мінус 1 253,2 у студзені-красавіку 2012 г.

Па фінансавым рахунку плацёжнага балансу чысты прыток капіталу склаў 1 886,6 млн. даляраў ЗША (9,6 адсотка да ВУП) супраць чыстага адтоку ў памеры 1 112,2 млн. даляраў ЗША (мінус 6,1 адсотка да ВУП) у студзені-красавіку 2012 г.

Прамыя інвестыцыі ў эканоміку краіны склалі 1 735,5 млн. даляраў ЗША, павялічыўшыся ў 2,5 разы ў параўнанні са студзенем-красавіком 2012 г. Рэінвеставанне даходаў склала 80,8 адсотка ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый.

Па аперацыях Урада і Нацыянальнага банка на чыстай аснове выплачана 633,6 млн. даляраў ЗША, што абумоўлена пагашэннем Рэспублікай Беларусь знешніх абавязацельстваў, у тым ліку асноўнай пазыкі па крэдыце МВФ.

Прыцягненне капіталу ў банкаўскі сектар склала 568,4 млн. даляраў ЗША, забяспечанае ў асноўным скарачэннем актываў за мяжой, а таксама кароткатэрміновымі крэдытамі і пазыкамі.

Па нефінансаваму сектару назіраўся прыток капіталу ў памеры 216,3 млн. даляраў ЗША, абумоўлены галоўным чынам прыцягненнем крэдытаў і пазык.

Па выніках студзеня-красавіка 2013 г. сфармавалася адмоўнае агульнае сальда плацёжнага балансу на ўзроўні 422,4 млн. даляраў ЗША (мінус 2,2 адсотка да ВУП), прафінансаванае прыцягненнем чацвёртага і пятага траншаў стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ў памеры 880 млн. даляраў ЗША. У студзені-красавіку 2012 года сальда плацёжнага балансу склала мінус 68,6 млн. даляраў ЗША (мінус 0,4 адсотка да ВУП).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках