5 траўня 2024, Нядзеля, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутата»-ідэолага пасадзілі на два гады

8
«Дэпутата»-ідэолага пасадзілі на два гады

Былога кіраўніка аддзела адукацыі і «дэпутата» Круглянскага райсавету Уладзіміра Аляхновіча асудзілі на два гады папраўчай калоніі.

Афіцыйныя крыніцы не называюць яго імя, аднак яно стала вядома «Радыё Свабода».

Суд прызнаў Уладзіміра Аляхновіча вінаватым у тым, што ён неаднаразова перавышаў службовыя паўнамоцтвы, незаконна прыцягваў падначаленых да будаўніцтва свайго дома, праводзіў махінацыі са службовымі паперамі.

Абласная пракуратура адзначае, што былы чыноўнік не толькі нанёс матэрыяльную шкоду свайму ведамству, але і «падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады».

Былы дэпутат павінен выплаціць 10 мільёнаў рублёў штрафу. Яго пазбавілі права на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый.

Пра арышт Уладзіміра Аляхновіча стала вядома ў жніўні мінулага года. Па дадзеных сумеснай аператыўнай распрацоўкі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама, і УКДБ па Віцебскай вобласці, начальнік раённага аддзела адукацыі, жыхар пасёлка Круглае, з чэрвеня па верасень 2010 года даваў падначаленым супрацоўнікам указанні на правядзенне работ па будаўніцтве асабістага жылога дома.

Варта адзначыць, што Уладзімір Аляхновіч - чыноўнік са стажам. У свае 55 гадоў ён адказваў не толькі за ўсе адукацыю ў раёне, але і займаўся пытаннямі ідэалогіі ў школах - раздаваў каштоўныя ўказанні настаўнікам, як правільна выхоўваць падрастаючую моладзь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках