5 траўня 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінца просяць «уціхамірыць» Лукашэнку

54
Чаргінца просяць «уціхамірыць» Лукашэнку

Магілёўцы патрабуюць спыніць прапаганду пагроз гвалту з боку беларускага кіраўніка.

Дванаццаць жыхароў Магілёва накіравалі старшыні грамадскага савета па маральнасці Мікалаю Чаргінцу, генпракурору Аляксандру Канюку і міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму ліст, у якім просяць не дапускаць публічных пагроз гвалту з боку беларускага кіраўніка.

Ініцыятарам ліста выступіў мясцовы актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі, піша БелаПАН.

Пагрозу гвалту аўтары ліста ўгледзелі ў выступленні Аляксандра Лукашэнкі падчас нядаўняга наведвання ім Магілёўскай вобласці. У сюжэце, паказаным па беларускіх цэнтральных тэлеканалах 8 ліпеня, ён, закранаючы тэму вытворчасці кормаўборачнай тэхнікі, заявіў, што «здыме галаву» службовым асобам, калі тэхніка, якая вырабляецца, будзе няякаснай.

«Гэты рэпартаж бачылі па БТ не толькі дарослыя, але і дзеці. І ў свядомасці дзяцей, падрастаючага пакалення, членаў БРСМ пагрозы жудаснай расправы - «адарваць галаву» падначаленым міністрам - з боку гаранта правоў і законнасці маладой незалежнай дзяржавы асацыюецца з фільмамі жахаў», - гаворыцца ў лісце.

Яго аўтары просяць кіраўніка грамадскага савета па маральнасці, які з'яўляецца старшынёй камісіі па правах чалавека і СМІ «палаты прадстаўнікоў», а таксама генпракурора і міністра інфармацыі «не дапускаць у СМІ паказ і публікацыю выказванняў кіраўніка дзяржавы, якія могуць негатыўна адбіцца на псіхіцы дзяцей, а таксама дыскрэдытаваць нашу сінявокую Беларусь у вачах сусветнай супольнасці».

У лісце гаворыцца пра неабходнасць абмеркаваць падобныя выказванні на спецыяльных слуханнях у «палаце прадстаўнікоў», а таксама абавязаць прэзідэнта Беларусі прынесці публічныя прабачэнні ў СМІ «прыніжаным міністрам, дзецям і тэлегледачам».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках