5 траўня 2024, Нядзеля, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскага школьніка аштрафавалі за мацюкі ў «Твітэры»

74

Штраф за нецэнзурныя выказванні ў сацыяльных сетках вынесены ўпершыню ў Беларусі.

Як паведамляе «Русская служба новостей», у Беларусі вынеслі першы ў гісторыі штраф за нецэнзурную лаянку ў сетцы мікраблогаў Twitter. Пакаранню падвергнуўся 16-гадовы школьнік з Менска.

Нецэнзурныя выказванні 10-класніка Змітра Малаковіча на адрас класнага кіраўніка абыдуцца яго бацькам у 200 тысяч беларускіх рублёў. Па курсе гэта прыкладна 740 расейскіх. Дадзенае пакаранне з'яўляецца мінімальным па артыкуле 17.1 мясцовага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Аднак яно стварыла ўнікальны прэцэдэнт. Фармулёўка артыкула прадугледжвае спагнанне за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, але пра сетку Twitter у ёй нічога не сказана.

Як распавёў сам 16-гадовы Зміцер, нецэнзурнымі выразамі ў асабістым акаўнце ён апісаў школьны канфлікт з класным кіраўніком, які адбыўся ў той дзень. Менавіта настаўніца і напісала на школьніка заяву ў міліцыю. Па беларускіх законах штрафы па адміністрацыйных справах могуць прызначаць не толькі суды. У прыватнасці, справу аб нецэнзурнай лаянцы ў Twitter разглядала Камісія па справах непаўналетніх Адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках