5 траўня 2024, Нядзеля, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афанасьева ўчыніла разнос на «Славянскім базары» (Відэа)

207

Спявачцы не спадабалася яе грымёрка без кандыцыянера.

У беларускай спявачкі Іны Афанасьевай не было настрою перад выступленнем на фестывалі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Яе засмуціла, што ў грымёрны пакой 3 на 3 без кандыцыянера і са спецыяльным абсталяваннем для працы фаніятараў арганізатары засялілі адразу чацвярых артыстаў.

- Я не буду тут пераапранацца. А дзе кандыцыянер ці яшчэ нешта? Ці нам тут задыхнуцца? - абуралася ў калідоры Афанасьева.

- У нас ёсць міжнародныя артысты - Альбана, Эмілі дэ Форэст і іншыя, у якіх па райдеру павінны быць асобныя грымёрныя, - апраўдваўся адміністратар канцэрта.

Афанасьеву не задаволіла грымёрная з апаратам фаніятараў. Фота: Краснавок Яўген

Афанасьеву не задаволіла грымёрная з апаратам фаніятара

- Дык можа, мне ў прыбіральні пераапрануцца, таму што я беларуская артыстка?! У чым праблема? Вам свой райдэр трэба даслаць, ці што, ці мне заняцца самой раскладам грымёрных для артыстаў, - завялася Іна.

- Гэты апарат паставіў фаніятр для канкурсантаў.

- Тады прыбярыце.

Спявачка гатовая была пасяліцца нават у прыбіральні, толькі не ў гэтай грымёрнай. Фота: Краснавок Яўген

Спявачка гатовая была пасяліцца нават у прыбіральні, толькі не ў гэтай грымёрнай

Апарат прыбіраць ніхто не стаў. Алёна Ланская, якая таксама была ў грымёрнай ў гэты час, за Афанасьеву не ўступілася. Праз некалькі хвілін праблему вырашылі. Іну Афанасьеву падсялілі да Ваенгі і Агурбаш.

Дарэчы, тры гады таму ў Афанасьевай таксама былі прэтэнзіі да арганізатараў фестывалю. Тады спявачку пакрыўдзілі АМАП і ДАІ.

Сяроў ішоў пешшу на выступленне

Патрапаў нервы арганізатарам і Аляксандр Сяроў. Заставалася ўжо два нумары да выхаду на сцэну, а яго ўсё няма і няма. Аказалася, што ад гасцініцы «Віцебск», у якой размясціўся спявак, ён вырашыў са сваім гуртом прагуляцца да амфітэатра пешшу. Дарэчы, пешшу на свой сольнік Сяроў па Віцебску ішоў і ў 2010 годзе. Так, што падобна, гэта становіцца традыцыяй.

Сяроў ішоў пешшу на выступленне. Фота: Краснавок Яўген

На сваё выступленне Сяроў ішоў пешшу ад гасцініцы да самага амфітэатра

Агурбаш прыехала ў залатой сукенцы

Прыехала на адкрыццё і Анжаліка Агурбаш. Праўда, без свайго новага жаніха, бізнесмена Анатоля Пабіяхі. Затое ў раскошнай залатой сукенцы ад Валянціна Юдашкіна. Як потым пажартаваў вядучы канцэрта Георгій Калдун, на сукенку ў Агурбаш сышоў увесь залаты запас Беларусі. «Тут больш», - падыграла яму Анжаліка. Спявачка прызналася, што адразу пасля выступлення на фестывалі яна ляціць у Іспанію, дзе прадоўжыць свой адпачынак у кампаніі каханага мужчыны і свайго 9-гадовага сына Анастаса.

Агурбаш прыехала ў залатой сукенцы. Фота: Краснавок Яўген

На «Базар» Агурбаш прыехала ўся ў золаце...

А Дзіма Білан распавёў журналістам, што пры засяленні ў гатэль затрымаўся на паўгадзіны ў ліфце (як і Валерый Лявонцьеў два гады таму). Кажа, што не сумаваў, сядзеў у інтэрнэце і слухаў музыку.

- Клаўстрафобіяй не пакутую. Усё добра, - сказаў спявак.

Пераможца «Еўрабачання-2013» датчанка Эмілі дэ Форэст заехала ў Віцебск на некалькі гадзін. За кулісамі спявачка хадзіла на абцасах. А перад самым выхадам на сцэну, як і на конкурсе ў Швецыі, разулася.

Датчанка Эмілі дэ Форэст у Віцебску выступала басанож. Фота: Краснавок Яўген

Датчанка Эмілі дэ Форэст ў Віцебску выступала басанож

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках