5 траўня 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Базар» на мільён

18
«Базар» на мільён

Правядзенне «Славянскага базару» ў 2013 годзе абышлося беларускім падаткаплацельшчыкам амаль у 1 мільён даляраў.

Яшчэ $760 тыс. было выдзелена «саюзнай дзяржавай», бюджэт якой фармуецца за кошт падаткаплацельшчыкаў Беларусі і Расеі, паведамляе АФН.

«…як і раней, форум мае магутную дзяржаўную падтрымку. У гэтым годзе яна склала Br8 млрд. 387 млн. Акрамя таго, фестываль фінансуецца за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы, з бюджэту якой у гэтым годзе было выдаткавана амаль 24,9 млн. расейскіх рублёў», - такія лічбы агучыў учора міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Нагадаем, «Славянскі базар» у гэтым годзе змяніў свой фармат. Арганізатары адмовіліся ад шэрагу мерапрыемстваў і скарацілі працягласць фестывалю.

Таксама адзначым, што ўчора журналістаў расейскіх СМІ абурыла выступленне Барыса Святлова на беларускай мове.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках