5 траўня 2024, Нядзеля, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам знайшлі гіганцкі мурашнік

33
Пад Менскам знайшлі гіганцкі мурашнік

Пад асфальтам ў Менску знаходзіцца вялікі мурашнік, адкуль летам вылятаюць крылатыя мурашы.

Беларускія энтамолагі мяркуюць, што пад Менскам можа знаходзіцца вялікі мурашнік, адкуль у ліпені-жніўні вылятаюць крылатыя мурашкі падчас шлюбнага перыяду.

«Пад асфальтам ў Менску можа знаходзіцца вялікі мурашнік. Калі б правесці дадатковыя даследаванні па гэтым пытанні, тады можна было б сцвярджаць гэта не з пункту гледжання гіпотэзы, а маючы матэрыялы, якія пацвярджаюць гэта», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёл навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Барадзін.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ў цэлым павелічэнне ў горадзе колькасці крылатых мурашоў стала следствам выкарыстання пліткавых пакрыццяў на ходніках - «магчымасць выхаду мурашоў на паверхню павялічылася». «На тратуары з пліткай больш магчымасці мурашу выбрацца на паверхню, чым праз асфальт», - удакладніў Барадзін.

Паводле яго слоў, нашэсце крылатых, якое назіраецца ў цяперашні час у Менску, хутка скончыцца, зараз у інсектаў «проста шлюбны сезон». «Гэта звычайная сітуацыя, калі ў ліпені-жніўні на вуліцах Менска з'яўляюцца крылатыя мурашы. Нармальны працэс. У жніўні гэта ўсё скончыцца. І шкоды для чалавека ад гэтых мурашоў няма ніякай. Гэта катэгорыя карысных інсектаў», - сказаў Барадзін.

Навуковец растлумачыў, што летам адбываецца з мурашамі і чаму яны ў ліпені-жніўні «становяцца на крыло».

«Ёсць паняцце мурашнік. У мурашніку ёсць царыца, ёсць і рабочыя асобіны. Гэта такія ж самкі, але толькі з недаразвітай сістэмай размнажэння. Недаразвіццё гэтай сістэмы адбываецца з-за таго, што самка-царыца вылучае рэчыва, якое душыць развіццё рабочых мурашоў», - распавёў Барадзін.

«Але калі мурашнік развіваецца, мурашак становіцца вельмі шмат, і тады забойнага рэчыва ад адной царыцы не хапае на ўсіх мурашоў. У выніку з'яўляюцца нармальныя самкі і нармальныя самцы, якія проста разлятаюцца ў пошуках новага мурашніка», - працягнуў энтамолаг. «Гэты працэс мы цяпер і назіраем у Менску», - падкрэсліў ён.

Беларусь адрозніваецца відавой разнастайнасцю мурашоў. Паводле слоў Барадзіна, «у нас у рэспубліцы каля 50 відаў мурашоў, і ў кожнага віду свае асаблівасці». Пры гэтым энтамолаг звярнуў увагу на тое, што «паводзіны крылатых мурашоў гэта яшчэ далёка не самая незвычайная форма».

Так, працягнуў ён, «у Беларусі ёсць мурашы-амазонкі».

«Назва атрыманая з-за таго, што па паводзінах яны нагадваюць тых самых легендарных амазонак», - распавёў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што «асноўная задача гэтых інсектаў напасці на іншы мурашнік, выразаць усё дарослае пагалоўе і забраць лічынак, якія потым будуць іх рабамі».

«Ёсць у Беларусі і мурашы-канібалы - яны з задавальненнем паласуюцца сваімі суродзічамі, асабліва параненымі», - адзначыў Барадзін.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках