17 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара скандальнага ТАА «Аблічча» будуць судзіць

17
Дырэктара скандальнага ТАА «Аблічча» будуць судзіць

Крымінальная справа дырэктара берасцейскага будаўнічага прадпрыемства «Аблічча» накіравана ў Берасцейскі абласны суд.

Аб гэтым паведамілі ў абласной пракуратуры, інфармуе БелаПАН.

«Абвінавачаны Мікалай Клімук зараз знаходзіцца пад вартай. Сярод злачынстваў, якія ставяцца ў правіну дырэктару «Аблічча», - злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 КК) і крадзеж шляхам злоўжываннямі службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК)», - адзначылі ў пракуратуры.

Згодна з заявамі дольнікаў «Аблічча», фірма ўяўляла сабой фінансавую піраміду. Не скончыўшы адно будаўніцтва, яна атрымлівала чарговы зямельны надзел і прымалася за новы аб'ект - як правіла, у прэстыжным раёне горада. Грошы дольнікаў з адных дамоў выкарыстоўваліся на завяршэнне будаўніцтва іншых. Шмат разоў кампанія пераносіла тэрміны здачы новабудоўляў. Але эканоміка забудоўшчыка працягвала ледзь ліпіць.

У рэшце рэшт будаўнічая піраміда пацярпела крах. Гаспадарчым судом Берасцейскай вобласці 21 кастрычніка 2011 года ў дачыненні да ТАА «Аблічча» распачатая справа аб банкруцтве і пастановай ад 30 траўня 2012 года прыватнае прадпрыемства прызнана банкрутам.

Крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара была ўзбуджаная Следчым камітэтам. Ён быў затрыманы 16 траўня 2012 года.

Устаноўленыя факты парушэння заканадаўства ў сферы долевага будаўніцтва. Грашовыя сродкі ад грамадзян для аплаты будаўніцтва кватэр прымаліся дырэктарам неабгрунтавана і выкарыстоўваліся не паводле прызначэння.

Паводле справы пацярпелымі прызнаныя 435 чалавек, якім прычынена шкода больш чым на 60 млрд рублёў у выглядзе ня пабудаванага жылля.

 

Фота - Вячэрні Брэст

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках