11 траўня 2024, Субота, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуркоў і Кулебін едуць на чэмпіянат Еўропы ў форме з «Пагоняй»

77

На новай форме нацыянальнай зборнай па тай-боксе намаляваны «крылаты гусар» Вялікага княства Літоўскага.

Акрамя вершніка на кані на фоне чырвонага шчыта на ёй таксама напісаныя імёны спартсменаў - лацінкай на беларускай мове, піша budzma.org.

Тайбаксёры адправіліся ў Лісабон, дзе 28 ліпеня стартуе чэмпіянат Еўропы.

Нацыянальная зборная Беларусі па тайландскім боксе з'яўляецца адной з наймацнейшых на планеце ў гэтым відзе спорту. Найбольш вядомымі ў ёй з'яўляюцца два спартсмена - Віталь Гуркоў і Андрэй Кулебін. Яны ўжо неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных спаборніцтваў.

Віталь Гуркоў з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам свету па версіі Сусветнай федэрацыі муай-тай (WMF), а таксама трохразовым чэмпіёнам свету і сярэбраным прызёрам аматарскага ЧС па версіі іншай федэрацыі - IFMA, прызнанай Міжнародным алімпійскім камітэтам. Гэты баец мае поспехі і на прафесійным рынгу. З 18 студзеня 2001 года ён правёў 97 баёў (85 перамог, 12 паражэнняў).

На рахунку Андрэя Кулебіна тры золата і адно срэбра на ЧС па тайландскім боксе версіі WMF, а таксама два золата, два срэбра і дзве бронзы на ЧС версіі IFMA. У 2012 годзе на такім чэмпіянаце ён быў прызнаны лепшым байцом. Сярод прафесіяналаў Кулебін правёў 61 бой (50 перамог, 11 паражэнняў).

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках