11 траўня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёгкаатлетка Аліна Талай: «Наш колер - бел-чырвона-белы»

105
Лёгкаатлетка Аліна Талай: «Наш колер - бел-чырвона-белы»

Прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бар'ерным спрынце Аліна Талай распавяла пра яе стаўленне да сцяга і беларускай мовы.

Спартсменка дала інтэрв'ю «Прессболу».

- Не можам не задаць пытанне пра сцяг.

- Вядома, я вырасла пад чырвона-зялёным сцягам і мне падабаецца, калі ён падымаецца ў мой гонар, але ўсё ж такі давайце не будзем падманваць адзін аднаго: наш колер - бел-чырвона-белы.

Куды падзець гісторыю дзяржавы да 1917 года? Трэба забыць пра тое, што нашы прадзеды стагоддзямі палівалі гэтую зямлю сваёй крывёю? Які нам тады будзе кошт - як Іванам, якія не памятаюць сваяцтва?

Скажу шчыра: раней была катэгарычная ў гэтым пытанні. Проста не магла зразумець: ну няўжо некаторым людзям так на ўсё напляваць, што яны не знаходзяць час хоць бы прачытаць пару кніжак аб гісторыі сваёй краіны? Але потым зразумела, што старэйшаму пакаленню было не да гэтага, яно ўвесь час выжывала і было заклапочанае думкамі аб хлебе надзённым. Неяк ужо атрымліваецца, што маё асяроддзе складаюць людзі, якія мараць пра сапраўднае нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

- Ты б іх выдатна падтрымала, калі б давала гэтае інтэрв'ю на беларускай мове.

- Часам задумвалася б, падбіраючы патрэбныя словы. Апошні раз размаўляла па-беларуску ў школе, цяпер у мяне такой практыкі няма. Але, не ўтойваю, хацелася б яе мець. Гэта ўсё ж такі родная мова.

Аліна Талай
Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках