17 траўня 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачку лідара бабруйскіх прадпрымальнікаў збілі і вывезлі ў лес

156

(абноўлена — 13:15) Наталля Шэлег не вярнулася дадому пасля ранішняй прабежкі.

Яе тэлефон не адказваў, і бацька - Вячаслаў Шэлег - падаў заяву аб знікненні ў міліцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Наталля Шэлег знайшлася ў лесе, збітая, абмазаная фарбай, з разарваным адзеннем і без абутку. Як распавёў бацька дзяўчыны, прыкладна каля 6:30 раніцы, калі дачка займалася на турніку, да яе ззаду нехта падышоў і ўдарыў моцна па галаве. Наталля Шэлег страціла прытомнасць.

Прыйшла ў сябе яна ўжо ў лесе з пабітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі замазаны чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры ўзяцці адбіткаў пальцаў. У дзяўчыны забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон. Блізу 2 гадзін яна блукала ў лесе і выйшла на дарогу ў раёне Шчаткава, каля дзіцячых лагераў, у 20 кіламетрах ад свайго дома. Спрабавала спыніць машыну, доўга ніхто не спыняўся. Пасля спыніўся нейкі чалавек і даў ёй мабільны тэлефон. Дзяўчына патэлефанавала бацьку, які прыехаў за ёй. Цяпер яна знаходзіцца дома.

Як паведаміў прадпрымальнік, 28 чэрвеня ёй пагражалі невядомыя людзі. Яны патрабавалі, каб яе бацька спыніў палітычную дзейнасць.

Паводле факта пагрозаў таксама была пададзеная заява ў міліцыю.

Сам Вячаслаў Шэлег звязвае выкраданне дачкі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю.

Вячаслаў Шэлег - адзін з лідараў бабруйскіх прадпрымальнікаў, сябар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Ён балатаваўся ў 2010 годзе ў Магілёўскі аблсавет па Кіраўскай выбарчай акрузе і пісаў скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства.

Фота з архіву.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках