17 траўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на малебен не з'явіўся

89
Лукашэнка на малебен не з'явіўся

Беларускі кіраўнік на ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі, якія праходзяць у Менску, не прыйшоў.

У Менску ў хрэсным ходзе і набажэнстве з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, перадае «Радыё Свабода».

На менскім замчышчы, дзе некалі стаяла першая ў горадзе царква, прайшоў малебен з удзелам патрыярха Маскоўскага Кірыла, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, прадстаўнікоў памесных цэркваў і духавенства.

Аляксандр Лукашэнка, якога тут чакалі, на ўрачыстасці не прыйшоў.

Дзве гадзіны гучалі малітвы па-руску, па-стараславянску і па-грэцку, ні адной беларускамоўнай малітвы або выступлення не прагучала. Толькі ў канцы сваёй святочнай прамовы мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт сказаў два словы па-беларуску: «Са святам»

Патрыярх Кірыл выказаў надзею, што на менскім замчышчы (пляцоўка каля Палаца спорту) будзе пабудаваны праваслаўны храм.

Па словах міліцыі, на ўрачыстасць сабралася каля 50 тысяч паломнікаў, сведкі кажуць, што іх было не больш за 30 тысяч.

Некалькі прысутных звярнуліся па медыцынскую дапамогу. У асноўным скардзіліся на пагаршэнне самаадчування ад спёкі.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў, што Праваслаўная Царква мае патрэбу ў рэфармаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што ён з'яўляецца прыхільнікам таго, «каб наша Царква паступова рэфармавалася, пачынаючы ад царкоўнай мовы». «Доўгія малебны, службы, пропаведзі... А дарослае пакаленне, бабулькі проста не вытрымліваюць гэтага», - заўважыў ён.

Таму, на яго думку, «трэба быць больш кароткімі, кампактнымі, больш сучаснымі».

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках