17 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даў ордэн Філарэту, а Кірыл - Тозіку

58
Пуцін даў ордэн Філарэту, а Кірыл - Тозіку

Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі Філарэту ад імя прэзідэнта Расеі ўручаны ордэн Аляксандра Неўскага.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Ордэн быў уручаны падчас «святочнай трапезы», якая адбылася ў гонар гадавіны хрышчэння Кіеўскай Русі. У ёй прынялі ўдзел прадстаяцелі і прадстаўнікі памесных Праваслаўных Цэркваў, іерархі Рускай праваслаўнай царквы з розных краін, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскія дзеячы.

«На ўрачыстай трапезе таксама выступіў надзвычайны і паўнамоцны Амбасадар Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў. Ад імя прэзідэнта Расеі ён уручыў Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту дзяржаўную ўзнагароду - ордэн Аляксандра Неўскага», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас трапезы ўзнагароды атрымалі і беларускія чыноўнікі.

«Свяцейшы Патрыярх Кірыл адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі шэраг асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у арганізацыю на беларускай зямлі ўрачыстасцяў у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені быў уручаны намесніку прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолю Тозіку і ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў краіны Леаніду Гуляку. Ордэна Славы і Гонару III ступені былі ганараваныя старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура і старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БПЦ.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках