18 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улоў» Лукашэнкі падарваў інтэрнэт (Фота)

84

57-кілаграмовы сом, якога нібыта вылавіў беларускі кіраўнік, стаў тэмай жартаў і «фотажаб» у сацыяльных сетках.

Нагадаем, Лукашэнка заявіў, што яму ўдалося злавіць ў Прыпяці сома вагой 57 кілаграм.

«Я асабіста сома на 57 кг выцягнуў. 57, 24 і 7 кг - трох самоў злавіў», - адзначыў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення правілаў палявання і рыбалоўства.

Нядаўна сваім уловам пахваліўся і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Шчупак, якога, паводле яго слоў, удалося злавіць падчас рыбалкі ў Тыве, важыў больш за 20 кг. Блогеры і рыбакі ўсумніліся не толькі ў рэкордных памерах рыбы, але і ў самім факце рыбалкі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках