18 траўня 2024, Субота, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын атрымае $2 мільёны

5
Сяргей Касціцын атрымае $2 мільёны

«Нэшвіл» выставіў форварда Сяргея Касціцына на драфт адмоваў з мэтай наступнага выкупу кантракту.

Такім чынам, «Прэдатарс» выплацяць 26-гадоваму беларусу 2 мільёны даляраў на працягу 2 гадоў, піша sports.ru.

Раней паведамлялася, што Касціцын можа перайсці ў «Авангард». Агент гульца Дон Мін у інтэрв'ю The Tennessean заявіў, што вялікая верагоднасць працягу кар'еры яго кліента ў КХЛ.

У 46 матчах за «Нэшвіл» у сезоне-2012/13 Касціцын адзначыўся 15 (3+12) выніковымі баламі.

Дадамо, што падчас лакаўту ён выступаў за «Авангард», набраўшы 28 (9+19) ачкоў у 27 гульнях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках