19 траўня 2024, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрабачанне-2014» пройдзе ў Даніі 6 - 10 траўня

14
«Еўрабачанне-2014» пройдзе ў Даніі 6 - 10 траўня

Арганізатары «Еўрабачання» канчаткова вызначыліся з датай правядзення конкурсу.

Паўфіналы адбудуцца 6 і 8 траўня, а фінал пройдзе 10 траўня, паведамляе прэс-служба Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Тэлекампанія DR - дацкая арганізатарка конкурсу - праявіла максімальную гнуткасць у выбары дат і паабяцала прадэманстраваць яе ў будучыні і ў канчатковым выбары горада, у якім ён адбудзецца.

Пакуль у якасці месца правядзення «Еўрабачання» называюць сталіцу краіны Капенгаген, а таксама невялікія населеныя пункты Хернінг і Хорсэнс.

«Мы пастараліся вызначыць даты, якія аптымальна падыходзяць і гарадам, якія спаборнічаюць за права прыняць эстафету конкурсу, і нашым еўрапейскім калегам. Спадзяюся, што гэта пацешыць мільёны прыхільнікаў «Еўрабачання» з розных краін», - сказаў выканаўчы прадзюсер конкурсу Перніл Гаардбо.

Права правесці «Еўрабачанне» ў Даніі заваявала спявачка Эмілі дэ Форэст, якая прадстаўляла краіну на конкурсе 2013 з песняй «Only Teardrops» і заняла першае месца, набраўшы 281 бал.

Пратэжэ лукашэнкаўскага алігарха Шакуціна спявачка Алена Ланская, якая прадстаўляла Беларусь, заняла 16 месца. Яна не выключае свайго ўдзелу ў конкурсе ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках