30 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк з пад Варшавы адрадзіў старажытную традыцыю беларусаў-палешукоў

13

Бортніцтва здаўна было візітоўкай беларускага Палесся.

Цяпер бортнікаў амаль не засталося, а векавымі калодамі паляць печы, ператвараючы ў дым старадаўнюю традыцыю. Адраджэнне бортніцтва, або гадавання пчол у пустых ствалах дрэў, - гэта не толькі выратаванне адвечнай традыцыі. Спосаб, якім палешукі атрымлівалі мёд, выдатна ўплывае на экалогію, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Спачатку нашы продкі збіралі мёд лясных пчол з дупла, а пасля дадумаліся рабіць для іх штучныя дуплы ў месцах, да якіх прасцей дабрацца. Так з'явіліся борці (або калоды) - выдзеўбаныя ствалы дрэў, куды пераносілі рой. Пазней вынаходніцтва ўдасканалілі: дуплы рабілі ўжо ў ссечаных ствалах, якія потым можна было ўсталяваць амаль на кожным вялікім дрэве.

Поляк под Варшавой возродил древнюю традицию белорусов-полешуков

У палескіх лясах да гэтага часу можна сустрэць устаноўленыя на вышыні некалькіх метраў калоды, за большасцю з якіх ужо ніхто не даглядае. Сапраўдных прафесіяналаў засталіся адзінкі: гэта тыя, хто мог самастойна падняць на патрэбную вышыню стокілаграмовую калоду і працаваць з пчоламі без ахоўнай сеткі. На жаль, нашчадкі сакрэтамі майстэрства ці не цікавяцца, ці ўжо не карыстаюцца: навошта ехаць у лес і ўзбірацца на вышыню, калі прасцей трымаць вуллі побач з домам?

Музей беларускага Палесся, размешчаны ў Пінску, з бортнікамі не кантактуе, таму што...не мае месца для спецыяльнай экспазіцыі. Борці можна ўбачыць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Адну з такіх стогадовых калод прывёз і усталяваў ля свайго дома пад Варшавай фатограф, прафесар Вышэйшай школы кінематографа ў Лодзі Кшыштаф Хейке (Krzysztof Hejke). Больш за 20 гадоў ён падарожнічае па землях, якія калісьці ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, і прысвяціў ім некалькі фотаальбомаў. Чарговы з іх распавядае як раз пра бортніцтва.

Кшыштаф Хейке сфатаграфаваў не адзін дзясятак палескіх калод і прылад для працы з імі, паспеў пазнаёміцца са шматлікімі старымі бортнікамі і ў выніку сам вырашыў паспрабаваць гэтым займацца.

Цяпер у палескай калодзе кіпіць жыццё, і ўсё гэта адбываецца перад аб'ектывамі фота-і відэакамеры. Для гэтага ўнутр правялі бясшкоднае для насякомых асвятленне. Гэтую задуму атрымалася рэалізаваць дзякуючы старшыні Варшаўскага клуба пчаляроў Рышарду Марэку Кавальскаму (Ryszard Marek Kowalski). Ён распавёў, што на ўскраінах і ў прадмесцях польскай сталіцы жывуць блізу 3 тысяч пчаляроў. Усе яны трымаюць вуллі (маленькія гаспадаркі маюць па 1-5, вялікія - па 120-240 вулляў).

У Польшчы, у адрозненне ад Беларусі, бортніцтва знікла нашмат раней - яшчэ ў XIX стагоддзі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках