30 красавiка 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусьфільм» зняў кіно пра «апошняга шпіёна»

16

Дзеянне новай стужкі разгортваецца на фоне развалу СССР.

Скончаны здымачны перыяд тэлевізійнага фільма «Дзяржаўная мяжа. Фільм адзінаццаты: апошні шпіён».

На сайце кінастудыі распавядаюць пра сюжэт карціны.

«Афіцэр-памежнік Антон Пякарскі, які прайшоў вайну ў Афганістане і адслужыў дзесяць гадоў на мяжы ў Сярэдняй Азіі, становіцца непатрэбным у краіне, якая распадаецца на часткі, і вяртаецца ў родную Беларусь. Яго веды і вернасць абавязку дасведчанага пагранічніка аказваюцца запатрабаванымі на Радзіме, дзе ствараюцца новыя нацыянальныя службы аховы межаў», - гаворыцца ў апісанні фільма.

У галоўных ролях - беларускія і расейскія акцёры Павел Харланчук-Южаков, Ігар Дзянісаў, Алена Козырава, Рафаэль Мукаеў, Міхаіл Месхі, Томас Жайбус. Ролю Антона Пякарскага выканаў акцёр Андрэй Фралоў, вядомы гледачам па фільмах «Тры вакзалы», «Смяротны танец», «Два лёсы», «Рускі пераклад», «Мацней агню», «Міны ў фарватэры» і інш.

«Беларусьфільм» зняў кіно пра «апошняга шпіёна». Фота: belarusfilm.by
«Беларусьфільм» зняў кіно пра «апошняга шпіёна». Фота: belarusfilm.by
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках