З заўтрашняга дня даражэе бензін?
48- 2.08.2013, 17:34
- 90,511
Кошты на паліва ў Беларусі могуць вырасці ўжо заўтра.
«Спадары, паступіла інфармацыя, што даражэе паліва... на колькі - невядома, праўда ці не, даведаемся ўвечары», - паведамляе «Виртуальный Брест» у сваім акаўнце ў «Твітэры».
У беларускім прадстаўніцтве кампаніі «Лукойл» сайту charter97.org дадзеную інфармацыю не пацвердзілі.
«У бліжэйшы час павышэння коштаў на паліва не чакаецца. Па крайняй меры, мы такой інфармацыі не маем», - паведаміў прадстаўнік кампаніі.