4 траўня 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагоня ў Шчучыне: ДАІ страляла на паражэнне (Відэа)

85

Супрацоўнікі ДАІ адкрылі агонь па п'янаму ліхачу.

Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня каля 23.00 гадзін. Многія з жыхароў Шчучына ўжо адпачывалі, але гук сірэн міліцэйскіх аўтамашын прымусіў іх вызірнуць у акно, альбо выйсці на вуліцу, каб даведацца, што ж адбылося, паведамляе прэс-служба абласной ДАІ.

Пачыналася ўсё на вуліцы Акадэмічнай. Кіроўца аўтамашыны «Хонда CRV» з рэгістрацыйнымі знакамі Менскай вобласці пры выглядзе супрацоўнікаў рэзка павялічыў хуткасць і пачаў хавацца. Пачаўся пераслед. На службовай аўтамашыне былі ўключаныя маячкі і гукавая сігналізацыя, аднак кіроўца іншамаркі і не думаў спыняцца, а наадварот яшчэ больш павялічыў хуткасць, якая была больш за 130 км/г.

Далей рухаючыся па вуліцы Леніна, кіроўца усяляк перашкаджаў яго абгону і не спыняўся, выязджаў на паласу сустрэчнага руху, неаднаразова ствараючы аварыйную абстаноўку. Сваімі дзеяннямі кіроўца ствараў рэальную пагрозу астатнім удзельнікам дарожнага руху, таму супрацоўнікамі ДАІ было прынятае рашэнне выкарыстаць зброю для спынення. За межамі горада былі зробленыя стрэлы на паражэнне па колах аўтамашыны. На аб'язной дарозе «Астрыно - Ваўкавыск» аўтамашына з'ехала ў кювет, аднак выехаўшы назад, ужо на спушчаным пярэднім коле ўсё ж працягвала рух. Кіроўца віляў з боку ў бок, тармазіў, спрабуючы справакаваць ДТЗ са службовай аўтамашынай ДАІ.

Заехаўшы зноў у горад аўтамашына «Хонда CRV» з'ехала ў раёне АЗС на поле, дзе праехаўшы пэўную адлегласць, зноў вярнулася на дарогу і рухалася да цэнтра. Дапамогу ў затрыманні сталі аказваць супрацоўнікі «Аховы», але кіроўца іх патрабаванні аб спыненні праігнараваў. Неўзабаве дадзены аўтамабіль быў затрыманы на вуліцы Кірава.

Кіроўцам апынуўся жыхар Менскай вобласці, які прыехаў пагасціць. Утрыманне алкаголю пры аглядзе яго склала 1,4 праміле, што практычна ў 5 разоў больш дапушчальнай мяжы. У дачыненні да кіроўцы складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў ПДР.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках