15 траўня 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб скрасці «Мэрсэдэс», гродзенцы штурхалі яго некалькі кіламетраў

22
Каб скрасці «Мэрсэдэс», гродзенцы штурхалі яго некалькі кіламетраў

Гродзенскія падлеткі скралі старэнькі «Мэрсэдэс» без акумулятара.

Аўтамабіль да месца прызначэння штурхалі некалькі кіламетраў па вуліцах горада, піша «Вечерний Гродно».

У крадзяжы падазраюцца вучні 8-га і 9-га класаў адной з гродзенскіх школ, а таксама навучэнец мясцовага каледжа. Машына стаяла ў двары па вуліцы Суворава, у ёй не было акумулятара і свечак.

Падлеткі штурхалі машыну некалькі кіламетраў да вуліцы Рэпіна і пакінулі каля аднаго з дамоў. Неўзабаве гаспадар заўважыў прапажу і заявіў у міліцыю. Сышчыкі тут жа выявілі прапажу і затрымалі падлеткаў.

Аказалася, што хлопцы ўжо паспелі замовіць па інтэрнэце запчасткі, так як збіраліся адрамантаваць аўтамабіль і катацца на ім.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках