15 траўня 2024, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баляванне падчас АЧС

40

На конкурсе Miss Supranational - 2013, фінал якога пройдзе ў Менску 6 верасня, абралі «Міс талент».

29 жніўня ў адной з менскіх кавярняў адбыўся конкурс «Міс талент» міжнароднага конкурсу прыгажосці Miss Supranational - 2013, піша БелаПАН.

Як паведаміла журналістам перад пачаткам конкурсу дырэктарка дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала ОНТ Анжаліна Мікульская, намінацыя «Міс талент» не з'яўляецца абавязковай, і ў конкурсе пагадзілася ўдзельнічаць толькі палова з 80 канкурсантак Miss Supranational.

«Шмат хто вельмі адказна паставіўся да конкурсу, гэта відаць з іхных убораў і нумароў. Некаторыя наважылі, што ў іх няма талентаў, таму не ўдзельнічаюць», - адзначыла прадстаўніца тэлеканала.

Тытул «Міс талент» атрымала ўдзельніца з Малайзіі Нэнсі Маркус. Тытул першай віцэ-міс дастаўся жыхарцы Камэруна Джаане Медыя, другой віцэ-міс - прадстаўніцы Віргінскіх выспаў Эсоніцы Вэйры.

Сярод падрыхтаваных канкурсанткамі нумароў пераважалі танцавальна-вакальныя, аднак некаторыя удзельніцы падрыхтавалі тэатральныя, цыркавыя, акрабатычныя і парадыйныя. Прадстаўніца Беларусі Вераніка Чачына прадэманстравала чальцам журы талент малявальніцы, паказаўшы ім свае карціны.

Агулам на конкурсе будуць вызначаныя пераможцы ў 17 намінацыях, імёны шасцярых з іх стануць вядомыя яшчэ да фіналу, сказала Мікульская. З ейных слоў, на самім конкурсе будуць названыя імёны «Міс інтэрнэт», «Міс нацыянальны строй», рэгіянальныя пераможцы (у кантынэнтах), тры віцэ-міс і галоўная пераможца конкурсу, якая атрымае ў падарунак пераходную карону, 25 тысяч еўра, а таксама каштоўны пярсцёнак з эмблемай конкурсу.

Фото: Анна Медведская
Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках