1 траўня 2024, Серада, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчыкам паведамілі пра затрыманне праваабаронцаў «Вясны»

2
Спецдакладчыкам паведамілі пра затрыманне праваабаронцаў «Вясны»

Спецдакладчыкаў заклікалі звярнуць пільную ўвагу на пераслед праваабаронцаў у Беларусі.

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў паведамленне пра затрыманні і штрафы для беларускіх праваабаронцаў за распаўсюджванне паштовак спецдакладчыку па Беларусі Міклашу Харашці, спецдакладчыку па становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секагія, спецдакладчыку па свабодзе сходаў і асацыяцый Майне Кіаі, паведамляе lawtrend.org.

5 жніўня 2013 года падчас раздачы паштовак з выявай беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні з 4 жніўня 2011 года, былі затрыманыя супрацоўнікі Праваабарончага Цэнтра «Вясна» Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч. Ім былі прад'яўленыя абвінавачванні па арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

6 жніўня cуд Савецкага раёна прыняў рашэнне пра штраф для Уладзіміра Лабковіча і Таццяны Рэвяка ў памеры 3 млн беларускіх рублёў (каля 347 даляраў ЗША) кожнаму.

«Затрыманне праваабаронцаў у дадзеным выпадку абмяжоўвае права на свабоду выказвання меркавання і права на правядзенне мірных акцый, а таксама сведчыць пра ціск на праваабаронцаў у Беларусі.

Яно ўяўляе сабой парушэнне міжнародных абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь, а таксама нацыянальнага заканадаўства. Раздача паштовак не ёсць форма масавага мерапрыемства, і, адпаведна, не рэгулюецца Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», які быў прызнаны Венецыянскай камісіяй як закон, які супярэчыць міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Цэнтр прававой трансфармацыі мяркуе, што затрыманне праваабаронцаў за распаўсюджванне паштовак з'яўляецца непрапарцыйнай мерай абмежавання свабод і накіраванае не на абарону грамадскіх інтарэсаў, а на стварэнне перашкод праваабарончай дзейнасці. «Мы заклікаем Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі сп-ра Міклаша Харашці, Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секагія і Спецыяльнага дакладчыка ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый сп-ра Майна Кіаі распачаць магчымыя дзеянні ў адпаведнасці з іх мандатамі, уключаючы , але не абмяжоўваючыся наступным: 1. Прыцягнуць увагу да пераследу праваабаронцаў у Беларусі і да санкцый, якія непрапарцыйна прымяняюцца ў дачыненні да ўдзельнікаў і арганізатараў мірных сходаў у Беларусі; 2. Заклікаць урад Беларусі спыніць практыку ціску на праваабаронцаў і практыку перашкоды ў правядзенні мірных акцый, а таксама прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і нормамі ў сферы свабоды сходаў, у прыватнасці - з заключэннем Венецыянскай камісіі і АБСЕ/БДІПЧ пра Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»; 3. Працягваць настойваць на атрыманні запрашэння ад урада на краінавы візіт у Беларусь з мэтай дэталёвага вывучэння сітуацыі з правамі чалавека», - адзначаецца ў паведамленні.

Паведамленне падпісанае старшынёй праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі А. Танкачовай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках