1 траўня 2024, Серада, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі суд пазбавіў ільготаў псэўдаветэрана-карніка з Беларусі

36
Расейскі суд пазбавіў ільготаў псэўдаветэрана-карніка з Беларусі

У 90-гадовага Сяргея Маслава, які дапамагаў нацыстам у 40-я гады, канфіскавалі пасведчанне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

Падмаскоўны суд пастанавіў пазбавіць кіраўніка рады ветэранаў Падмаскоўя Сяргея Маслава ветэранскіх выплат і самой годнасці ветэрана ў сувязі з тым, што пенсіянер у час Вялікай Айчыннай вайны служыў у фашысцкіх частках на тэрыторыі Беларусі, паведамляе LifeNews.

Акрамя гэтага пракуроры патрабавалі прысудзіць псэўдаветэрана да трох гадоў пазбаўлення волі, але суддзя разважыў, што тэрмін даўніны злачынства скончыўся, і пакінуў мужчыну на волі. Акрамя таго, 90-гадоваму пенсіянеру пакінулі аўтамабіль «Лада Каліна», які быў падораны дзяржавай.

Пасля таго, як інфармацыя аб супрацоўніцтве з фашыстамі стала здабыткам галоснасці, Сяргей Маслаў адмовіўся размаўляць з журналістамі. Выказвалася меркаванне, што ён паехаў да сваёй радні ў Беларусь. На судовым паседжанні яго таксама не было.

На працягу 30 гадоў Сяргей Маслаў карыстаўся ўсімі льготамі, не выклікаючы ніякіх падазрэнняў у сваіх таварышаў, і нават узначальваў раду ветэранаў.

Аднак пасля звароту ветэранскай арганізацыі ў пракуратуру следчымі была ўзятая архіўная крымінальная справа ў Генпракуратуры Беларусі. Высветлілася, што жыхар Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласці ў 1945-м годзе быў прысуджаны да 10 гадоў турмы... за здраду Радзіме.

«Згодна з матэрыяламі справы, 24 ліпеня 1942 г. савецкі афіцэр Сяргей Маслаў, які служыў на Калінінскім фронце, трапіў у палон і на допыце паказаў месцазнаходжанне групы афіцэраў штаба, у выніку чаго яны таксама былі захопленыя ў палон, - паведамляюць у пракуратуры. - У тым жа годзе Маслаў добраахвотна пагадзіўся ваяваць на баку Нямеччыны. Ён нават стаў камандзірам узвода ў карным батальёне «Мітэ» і атрымаў ранг лейтэнанта».

Паводле звестак следства ў 1944 годзе, калі ён служыў у Францыі, Маслаў трапіў у палон да амерыканцаў. Ён спрабаваў адмовіцца ад савецкага грамадзянства, але ўсё ж быў выдадзены СССР, дзе яго і асудзілі за здраду Радзіме.

З турмы мужчына выйшаў толькі ў 1955-м годзе на падставе Ўказа «Аб амністыі савецкіх грамадзян, якія супрацоўнічалі з акупантамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 1945 гадах».

Фота BBC

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках