2 траўня 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты бягуць з менскіх будоўляў, не вытрымаўшы і тыдня

148
Студэнты бягуць з менскіх будоўляў, не вытрымаўшы і тыдня

Студэнцкія атрады не апраўдалі чаканняў кіраўніцтва аб'яднання «Менскбуд».

Маладыя людзі прыходзяць на будоўлі, а праз некалькі дзён пакідаюць аб'екты, толкам і не прыступіўшы да працы. Пра дэфіцыт кадраў у галіне ішла размова на нарадзе ў Менгарвыканкаме, піша афіцыйнае выданне «Советская Белоруссия».

«За першае паўгоддзе арганізацыямі ДВА «Менскбуд» за межамі Менска ўведзена ў эксплуатацыю больш за 100 тысяч квадратных метраў жылля. Значыць, на гэтых аб'ектах працуюць звыш 500 рабочых. І гэта не лічачы інжынерна-тэхнічнага персаналу. У той жа час у Менску будаўнікоў - дэфіцыт», - адзначыў намеснік старшыні Менгарвыканкама Андрэй Галь.

Генеральны дырэктар ДВА «Менскбуд» Мікалай Мілашэўскі пагадзіўся з ім і паведаміў, што маладыя людзі з так званых студэнцкіх атрадаў БРСМ не вытрымліваюць на будоўлях больш тыдня.

«Не хочуць кадры працаваць. Не ідуць да нас выпускнікі вучылішчаў. Роўна як і выпускнікі ВНУ. А калі прыходзяць - многіх забіраюць у войска. Вось яшчэ адзін яскравы прыклад - сфармаваныя студэнцкія атрады. Спачатку да нас прыйшло 200 чалавек, праз тыдзень іх стала 100. Затым - 50», - панаракаў ён.

У атрадах будаўнічага профілю сёння можна зарабіць у сярэднім 4-5 млн рублёў. Такія лічбы напярэдадні летняга працоўнага семестра называў першы сакратар Менскага гарадскога камітэта БРСМ Юрый Чачукевіч. Паводле яго слоў, студэнты працуюць на ўзвядзенні «Чыжоўка-Арэны», новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, «Студэнцкай вёскі» і іншых аб'ектах. Распарадак іх дня амаль нічым не адрозніваецца ад графіка звычайных будаўнікоў. Час працы з 8:00 да 17:00, гэта значыць не менш за 8 гадзін у дзень. Студэнты, якія хочуць зарабіць больш, могуць працаваць і да 19:00 або па суботах.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках