Гаварцова выйшла ў паўфінал турніру ў Ташкенце
- 12.09.2013, 10:47
- 4,890
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал турніру ў Ташкенце (прызавы фонд - 235 000 даляраў).
У матчы 1/4 фіналу наша суайчынніца перайграла румынку Аляксандру Каданту (71-я ракетка свету) - 6:3, 6:2, паведамляе «Прессбол».
А ў матчы 1/8 фіналу яна перамагла харватку Дону Векіч (62-я ракетка свету).