Вуліцу Жудро акупавалі людзі з рацыямі
40- 12.09.2013, 12:37
- 45,380
Лукашэнка сёння вырашыў азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця тэніса ў Беларусі.
Як паведамляе яго прэс-служба, напярэдадні Дня горада, ён наведае ў Менску Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе па вуліцы Жудро.
Плануецца, што яму «даложаць аб стане і перспектывах далейшага развіцця тэніса ў Беларусі». Размова таксама пойдзе пра «стварэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай на паркавых і дваровых тэрыторыях Менска».
«Лукашэнка азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі працы цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе, пагутарыць з маладымі спартсменамі. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы таксама будзе прысутнічаць на трэніровачным матчы вядучых маладых тэнісістаў рэспублікі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Як паведамляюць у сацыяльных сетках мясцовыя жыхары, у кожным двары і ў кожным выездзе з двара па вуліцы Жудро стаіць па міліцыянту з рацыяй. З самай раніцы вуліцу актыўна прыбіраюць каля сарака дворнікаў. Уздоўж вуліцы таксама ездзіць дарожна-уборачная машына.