Берасцейская мытніца паплаціцца за любоў да аўтамахляра
39- 12.09.2013, 18:22
- 71,512
Маладая супрацоўніца мытні закахалася ў аўтамахляра і дапамагала яму перавозіць самаходы.
Супрацоўніца аднаго з пунктаў пропуску аформіла на ўезд у краіну 43 аўтамабілі, тэрмін эксплуатацыі якіх быў заніжаны. Калі постмытны кантроль выявіў гэта, падлічылі недабор плацяжоў у дзяржказну, які склаў 150 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамляе газета «Заря».
Затое махляр, які мяняў VIN-код (ідэнтыфікацыйны нумар аўтамабіля, які ўяўляе сабой унікальны серыйны нумар аўто. Ён выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі аўтамабіляў ва ўсім свеце), атрымаў прыбытак у 120 тысяч даляраў.
Сама мытніца казала, што не ведала пра замену кода, а дапамагала ашуканцу, дарэчы, бацьку дваіх дзяцей, бо той закахаў яе ў сябе. Цяпер у дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа. Вельмі імаверна, што яна атрымае вялікі турэмны тэрмін.