6 траўня 2024, панядзелак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлю сорамна за віншавальную тэлеграму Лукашэнку?

18

Крэмль паспрабаваў зрабіць добрую міну.

Па паведамленні РСН, прэзідэнт Расеі ўсё ж павіншаваў Лукашэнку з Днём народзінаў, піша «Товарищ.online».

30 жніўня СМІ пісалі пра тое, што на 15.00 па маскоўскім часе не было афіцыйнай інфармацыі: павіншаваў Уладзімір Пуцін Аляксандра Лукашэнку ці не. Пазней такая інфармацыя ўсё ж з'явілася.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ паведаміў, што ніякіх высноў з гэтага рабіць не варта: «Існуе звычайная пратакольная практыка, у адпаведнасці з якой прэзідэнт віншуе сваіх калегаў у іншых краінах. Віншавальная тэлеграма была накіраваная».

Але гэтая інфармацыя напусціла яшчэ больш туману.

Да гэтага часу на афіцыйным сайце прэзідэнта Расейскай Федэрацыі не выкладзены тэкст паслання.

Маўчыць і беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, хоць у мінулым годзе распісала, які выдатны чалавек жыве і кіруе Беларуссю.

Няўжо, Крамлю сорамна за віншавальную тэлеграму?

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках