6 траўня 2024, панядзелак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кучарэна: Керымаў гатовы даць любыя тлумачэнні

14
Кучарэна: Керымаў гатовы даць любыя тлумачэнні

Сулейман Керымаў, якому праваахоўныя органы Беларусі прад'явілі абвінавачванне, ні ад каго не хаваецца і гатовы даць любыя тлумачэнні.

Пра гэта РІА Новости заявіў адвакат Анатоль Кучарэна (на фота), які прадстаўляе інтарэсы сенатара.

«Ён ні ад каго не хаваецца, ён абсалютна адкрыты і любыя тлумачэнні ён заўсёды гатовы даць, ніякіх праблем няма», - сказаў Кучарэна.

Следчы камітэт Беларусі абвінавачвае саўладальніка «Уралкалію» Сулеймана Керымава ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Максімальная санкцыя па адпаведных артыкулах прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Раней у Менску быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію», які нядаўна спыніў супрацоўніцтва з найбуйнейшым прадпрыемствам рэспублікі «Беларуськалій», Уладзіслаў Баўмгертнер. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Расейскі прадпрымальнік, член Савета Федэрацыі ад заканадаўчага органа дзяржаўнай улады Рэспублікі Дагестан Сулейман Керымаў у рэйтынгу даходаў расейскіх чыноўнікаў за 2012 год, складзеным часопісам Forbes, заняў восьмае месца, яго прыбытак у 2011 годзе склаў 983 мільёна рублёў.

У рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнесменаў Расеі па версіі Forbes за 2012 год ён займаў 20 месца, яго стан ацэньваўся ў 7,1 мільярд даляраў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках