5 траўня 2024, Нядзеля, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу на меру стрымання Баўмгертнеру разгледзяць 6 верасня

5
Скаргу на меру стрымання Баўмгертнеру разгледзяць 6 верасня

Скаргу абароны на меру стрымання генеральнаму дырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнеру суд Партызанскага раёна Менска разгледзіць 6 верасня.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду адзін з яго адвакатаў Дзмітрый Гарачка.

«З суда паведамілі, што разгляд скаргі прызначаны на гэтую пятніцу», - сказаў Гарачка.

У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі скарга на меру стрымання будзе разглядацца судом у закрытым судовым пасяджэнні.

Нагадаем, 26 жніўня ў Беларусі быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Напярэдадні арышту ён знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках