5 траўня 2024, Нядзеля, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбак Васіль заткнуў за пояс Лукашэнку

75

Гамяльчанін Васіль Некрашэвіч вылавіў сома вагой 62 кілаграма і даўжынёй 185 сантыметраў.

На мінулых выходных мужчына рыбачыў на Сожы ў раёне вёскі Бабовічы. Прычым на такі ўлоў рыбак ніяк не разлічваў, паколькі вудзіў на маленькі зялёны воблер. На яго і трапіўся гіганцкі сом, з якім Васілю прыйшлося ваяваць паўгадзіны, каб выцягнуць на бераг, піша «Вечерний Гомель».

Дарэчы, пры трыбушэнні ў страўніку сома выявіліся два судака і акунь. Сом, які жыве ў нашых шыротах, з'яўляецца самым буйным прэснаводным драпежнікам.

Пры спрыяльных умовах (калі мальком не вылавілі) вырастае да 180 кг.

Нагадаем, у канцы ліпеня беларускі кіраўнік распавёў, што на рацэ Прыпяць яму ўдалося вылавіць трох самоў.

«Я асабіста сома на 57 кг выцягнуў. 57, 24 і 7 кг - трох самоў злавіў», - адзначыў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення правілаў палявання і рыбалоўства.

За тыдзень да гэтага сваім уловам пахваліўся расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Шчупак, якога, паводле яго слоў, удалося злавіць падчас рыбалкі ў Тыве, важыў больш за 20 кг.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках