5 траўня 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка накіраваўся ў Маскву

30
Сямашка накіраваўся ў Маскву

Беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка сустрэнецца ў Маскве з намеснікам старшыні ўрада РФ Аркадзем Дварковічам.

Сустрэча пройдзе 5 верасня ў Маскве.

«Сапраўды, Уладзімір Сямашка заўтра будзе ў Маскве, плануецца яго сустрэча з віцэ-прэм'ерам Дварковічам», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у беларускім урадзе ў сераду.

Раней намеснік міністра энергетыкі РФ Кірыл Маладцоў заявіў, што адным з пытанняў перамоваў Сямашкі і Дварковіча стануць пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь.

Нагадаем, «Транснефть» заявіла пра скарачэнне ў верасні паставак расейскай нафты ў Беларусь у аб'ёме 400 тыс. тон. Пазней віцэ-прэм'ер РФ Дварковіч паведаміў, што пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале будуць менш аб'ёмаў, пастаўленых у трэцім квартале. Між тым прэзідэнт «Раснафты» Ігар Сечын заявіў, што будзе прасіць «Транснефть» захаваць аб'ёмы прапампоўвання нафты ў Беларусь у ранейшых аб'ёмах.

Згодна з квартальным графікам прапампоўкі нафты ў Беларусь на трэці квартал, аб'ём паставак нафты ў краіну павінен скласці 5,3 млн тон. Столькі ж Расея пастаўляла ў першым і ў другім кварталах. У той жа час па сумарных аб'ёмах паставак нафты ў цэлым па годзе паміж Расеяй і Беларуссю існуюць нязгоды. Расея настойвае на пастаўках 18,5 млн тон, Беларусь - на 23 млн тон.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Дварковіч у сувязі з арыштам у Менску гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера заявіў, што ўрад РФ уважліва сочыць за сітуацыяй з яго затрыманнем, лічыць яе недапушчальнай і будзе думаць над далейшымі крокамі. У прыватнасці, ён адзначаў, што не выключае прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у пастаўках беларускіх нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца з расейскай нафты, у трэція краіны пад выглядам растваральнікаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках