5 траўня 2024, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі і КДК разжыліся двума тонамі кавуноў

35
Падаткавікі і КДК разжыліся двума тонамі кавуноў

Супрацоўнікі сталічнай фінансавай міліцыі і падатковай інспекцыі правялі рэйд па менскіх рынках.

На тэрыторыі аднаго са сталічных рынкаў выяўленыя кавуны і дыні, якія знаходзіліся ў рэалізацыі без дакументаў, што пацвярджаюць іх паходжанне і якасць, паведамляе прэс-служба КДК.

Гэтая прадукцыя паводле дакументацыі знаходзілася або рыхтавалася да рэалізацыі на гандлёвых пунктах беларускага прадпрыемства, а фактычна належала замежным грамадзянам, якія не зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Паводле гэтай аператыўнай інфармацыі кавуны і дыні набываліся за гатоўку без якіх-небудзь дакументаў.

Супрацоўнікамі фінансавай міліцыі канфіскавана амаль 2 тоны бахчавой прадукцыі.

Адказнасць за гэтае парушэнне прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ад 30 да 50 базавых адзінак з канфіскацыяй прадукцыі, якая рэалізуецца, а ў выпадку ўстанаўлення фактаў занятку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю - у выглядзе штрафу да 100 базавых адзінак з канфіскацыяй прадметаў і прылад правапарушэння.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках