8 траўня 2024, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных - суха і сонечна

4
На выходных - суха і сонечна

Паветра прагрэецца да +24 градусаў.

Бліжэйшымі трыма днямі, 7-9 верасня, варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі збольшага будзе вызначаць абсяг падвышанага атмасфернага ціску, толькі на ўсходзе нашай краіны адаб'ецца ўплыў прахалоднай тылавой часткі цыклона з цэнтрам над Цэнтральна-Чарназёмным раёнам Расеі, піша pogoda.by.

У суботу, 7 верасня, абыдзецца пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей не выключаныя невялікія дажджы. Вецер паўночны сярэдні, на ўсходзе краіны парыўны. Тэмпература паветра: мінімальная ўночы +4..+10°С, максімальная ўдзень ад +14°С на паўднёвым усходзе да +21°С на захадзе краіны.

У нядзелю, 8 верасня, істотных ападкаў не чакаецца, толькі поначы ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей месцам пройдуць невялікія кароткія дажджы. Уначы і раніцай месцам згусціцца туман. Вецер паўночны сярэдні. Тэмпература паветра: мінімальная ўночы +2..+9°С, максімальная ўдзень ад +16°С на паўднёвым усходзе да +24°С на захадзе краіны.

У панядзелак, 9 верасня, па-ранейшаму на большай частцы Беларусі будзе збольшага сухое надвор'е, толькі ўдзень месцамі на паўночным усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах утворыцца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ўночы +2..+9°С, месцам да +11°С; максімальная ўдзень +15..+22°С, на паўднёвым захадзе +23..+25°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках