7 траўня 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукоў адправілі мітынгаваць на ўскраіны горада

8
Гамельчукоў адправілі мітынгаваць на ўскраіны горада

Гомельскі гарвыканкам адвёў новыя месцы для мітынгаў і акцый пратэсту.

Месцамі правядзення масавых акцый улады вызначылі пляцоўку, прылеглую да сквера на скрыжаванні вуліц Барыкіна і Вайсковай, а таксама пляцоўку ля стадыёна дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву № 7 на вул.Ленінградскай, 39а. Варта адзначыць, што гэтыя месцы знаходзяцца на ўскраінах Гомеля.

«На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года «Аб масавых акцыях у Рэспубліцы Беларусь» Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэтам прынятая пастанова ад 15 жніўня 2013 года № 775 «Аб масавых акцыях у горадзе Гомелі». Пастанова ўвайшла ў дзеянне 5 верасня 2013 года пасля яе афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Мэтай прыняцця гэтай пастановы з'яўляецца расшырэнне пераліку месцаў для правядзення масавых акцый у горадзе Гомелі, арганізатарамі якіх выступаюць грамадзяне, палітычныя партыі, прафесійныя звязы, іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама ўдасканаленне ўзаемадзеяння арганізатараў масавых акцый і мясцовых органаў улады», - значыцца ў паведамленні Гомельскага гарвыканкама.

Пастанова Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 красавіка 2008 г. № 299 «Аб масавых акцыях у горадзе Гомелі» прызнаная нядзейнай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках