8 траўня 2024, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўка на выбарах у Расеі рэкордна нізкая

28
Яўка на выбарах у Расеі рэкордна нізкая

У шматлікіх расейскіх рэгіёнах на выбарах захоўваецца нізкая яўка.

Яўка на выбарах мэра Масквы склала усяго каля 18,5%. Больш актыўна прагаласавалі раёны Усходні, Савелкі і Сіліна. Такія звесткі падае старшыня Масвыбаркама Валянцін Гарбуноў а 15.00 па мясцовым часе.

Ад выбарчых камісій у рэгіёнах Расеі таксама працягваюць паступаць звесткі аб нізкай яўцы на выбарах рознага ўзроўню, паведамляе ИТАР-ТАСС.

У Забайкаллі да 15:00 мясцовага часу прагаласавалі 22% выбаршчыкаў. Гэты паказчык значна саступае ўзроўню яўкі на агульнарасейскіх выбарах 2011 і 2012 гадоў.

Выбарчая актыўнасць на выбарах у Іркуцкай вобласці ў другой палове дня па - ранейшаму застаецца досыць нізкай. Актыўнасць чукоцкіх выбаршчыкаў сёння на 20% ніжэйшая чым на папярэдніх губернатарскіх выбарах.

У Архангельскай вобласці сёння на 12:00 па маскоўскім часе на выбарах абласнога Сходу дэпутатаў прагаласавала менш за 9% выбаршчыкаў.

«Яўка істотна ніжэйшая, чым на аналагічных выбарах у 2009 годзе», - распавёў старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксандр Яшкоў.

На выбарах у Народны хурал Бураціі да 18 гадзіны (13:00 мск) прагаласавалі 38,78% выбаршчыкаў, або 250 тыс чалавек, паведамілі ў рэгіянальным выбаркаме.

Нагадаем, адзіны дзень галасавання праходзіць сёння ў Расеі. У нядзелю расейцы выберуць кіраўнікоў дзесяці рэгіёнаў. Акрамя Чукоткі і Магаданскай вобласці гэта Масква, Падмаскоўе, Уладзімірская вобласць, Хакасія, Забайкалле, Хабараўскі край, Дагестан і Інгушэція. Восем губернатарскіх выбараў будуць ўсенароднымі, а ў Дагестане і Інгушэціі кіраўнікоў рэспублік выберуць дэпутаты рэгіянальных парламентаў.

Фота: ИТАР-ТАСС/ Аляксандр Каўбасаў

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках