7 траўня 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі сёння дзень выбараў

19
У Расеі сёння дзень выбараў

Адзіны дзень галасавання праходзіць сёння ў Расеі.

У 08:00 па мясцовым часе 8 верасня адкрыліся выбарчыя ўчасткі на Чукотцы і ў Магаданскай вобласці, дзе выбіраюць губернатараў, а таксама на Камчатцы, дзе пройдуць мясцовыя выбары ў трох дзясятках населеных пунктаў, паведамляюць РИА Новости.

Усяго ў нядзелю расейцы выберуць кіраўнікоў дзесяці рэгіёнаў. Акрамя Чукоткі і Магаданскай вобласці гэта Масква, Падмаскоўе, Уладзімірская вобласць, Хакасія, Забайкалле, Хабараўскі край, Дагестан і Інгушэція. Восем губернатарскіх выбараў будуць ўсенароднымі, а ў Дагестане і Інгушэціі кіраўнікоў рэспублік выберуць дэпутаты рэгіянальных парламентаў.

Акрамя таго, адбудуцца выбары мэраў васьмі рэгіянальных сталіц, у тым ліку Хабараўска, Уладзівастока і Екацярынбурга, выбары 16 рэгіянальных парламентаў, а жыхары 12 рэгіянальных цэнтраў выберуць сабе гарадскія сходы.

У цэлым па краіне адбудзецца блізу 7 тысяч выбараў і рэферэндумаў рэгіянальнага і мясцовага ўзроўню. Галасаваць так ці інакш будуць ва ўсіх суб'ектах федэрацыі за выключэннем Санкт-Пецярбурга і Кабардзіна-Балкарыі.

Галасаванне паўсюдна пачынаецца ў 08:00 па мясцовым часе і завяршаецца, а 20:00. Такім чынам, апошнія выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі Расеі зачыняцца ў Калінінградскай вобласці - у 21:00 па маскоўскім часе.

На пасаду мэра Масквы прэтэндуюць шэсць кандыдатаў: выконваючы абавязкі кіраўніка горада Сяргей Сабянін (балатуецца як самавылучэнец), Аляксей Навальны (РПР - Парнас), Іван Мельнікаў (КПРФ), Міхаіл Дзегцяроў (ЛДПР), Мікалай Левічаў («Справедливая Россия») і Сяргей Мітрохін («Яблоко»).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках